Пасля кайзершмаррэна (з тварагом ці без) - лепшае адкрыццё і, навата, троху ў тым жа стылі - іспанскі заварны пірог.
тут - раз, тут - два, тры і г.д. Спасылак на яго процьма. Кажуць, досыць папулярны ў Гішпаніі.
"Госьці - гэта Альмойшавена. Альмойшавена - гэта госьці."
Заварное цеста робіцца на алеі, а не на сметанковым масле. І гэта плюс.
Цеста:
Мука — 130 г
Алей — 100 мл
Вада — 200 мл
Яйкі — 4 шт
Цукар (на пасыпку) — 50-100 г ці болей на свой смак
Цынамон - 1-2 г.л.
Ваніль
Працэс - па любой спасылцы - тыц

Спачатку наважвалася ехаць дабываць кунжутны ці вінаградных костак.
Але, заходжу ў краму, а там - бабруйскі сланечнікавы рафініраваны кашэрны "Шалом". :)
...і танней за кунжутнае тысяч на 70 ці нават усе 100 :). І пірог не проста іспанскі, а, кажуць, - сефардскіх габрэяў. З кашэрным алеем традыцыйна атрымалася.
Другое - пірог у працэсе прыгатавання падымаецца не раўнамерна і становіцца троху на скуру шарпея падобны. Калі не праводзіць такіх прамых асацыяцый, то выглядае арыгінальна.

Здымак не мой, але было тое ж самае. :)
Смачна есці!