Weranika (fishtour) wrote,
Weranika
fishtour

Пошукі адказаў на пытанні

Адзін харошы чалавек анкетку ў 2012 годзе, на пачатку другой цяжарнасці, даслаў. Напісала тады і забыла. Знайшла зараз.
Цікава было прачытаць. Многія пытанні збянтэжылі тады і зараз... самыя важныя рэчы, наогул, цяжка словам выказаць. Нібыта і тое, а ўжо іншае.

1) Пералічыце Вашыя асноўныя каштоўнасці.

- Асабістае жыццё і здароўе
- Жыццё і здароўе родных, сябраў
- Адчуванне шчасця і сэнсу жыцця - сваё і дзетак
- Самарэалізацыя
- Незалежнасць
- Бяспека
- Cацыяльны статус
- Вольны час

 (Толькі імкненне да іх? Ці часта выбары раблю ў адпаведнасці з гэтым пералічаным...)

2) Як Вы ставіцеся да шматдзетнасці? Што штурхае Вас да шматдзетнасці?
Да 31 году думала, што, магчыма, не магу мець дзяцей, але здаецца магла прыняць гэтую сітуацыю… Як можна шкадаваць пра тое, чаго ніколі не меў?.. Магчыма пра гэта і шкадуюць болей за іншае? Даступнае. І патрыархальнае грамадства вымушае трымацца звычайных роляў…
Да шматдзетнасці адносіны спрэчныя.
Цалкам станоўчыя пачуцці выклікаюць толькі некаторыя выпадкі шматдзетнасці. Калі шматдзенасць – адказны, сьвядомы выбар некаторых.
Разумею процілеглы выбар – добраахвотную бяздзетнасць (“чайлдфры”).
Шматдзетнасць можа быць, на мой погляд, толькі прывілеем. Не тым прывілеем ці правам, каторы даруецца ці дазваляецца законам, уладай ці  падцвярджаецца нейкім незалежным назіральнікам. Шматдзетнасць можа існаваць у нейкім адносна разумным грамадстве толькі як адказны інтэлектуальны выбар асобных людзей, што маюць нейкае адпаведнае прызванне, неабходныя рэсурсы (у шырокім сэнсе, не роўна матэрыяльнай забяспечаннасці) і ўсведамляюць сваю адказнасць. Прывілей тут у асабістай перавазе… Тое, што "не для многіх".
...Цяжка ўявіць крытэры для абмежаванняў. Нават ведаючы пра палітыку Індыі і Кітая, дзе такая палітыка – вынік празмернага паралюдненьня.
Калі ў нейкіх краінах ідзе гаворка пра дэмаграфічны крызіс, лічу, што паўсюль, ва ўсім сьвеце, ці то ў Індыі з Філіпінамі ці то ў Беларусі з заходнееўрапейскімі краінамі можа ісці гаворка толькі пра адзін від дэмаграфічнага крызісу – пералюдненьне. Толькі маштабы розныя.
Мая другая цяжарнасць зараз уступае ў пэўны канфлікт з маімі перакананнямі.

Выпадкі шматдзетнасці, калі “нараджаецца колькі нараджаецца”, безадказна, у дрэнных сем’ях, ці дзеля таго, каб мець працоўную сілу ці магчымасць атрымаць нейкія матэрыяльныя выгоды (крэдыты, субсыдыі, узнагароды, пасобіі) і інш., часам выклікаюць нават агіду. І пэўную жаласьць да дзяцей, каторыя нараджаюцца ў такіх сем’ях.

(А можа проста страшнавата, бо сама рэсурсаў і імкнення да шматдзетнасці не маю... калі не лічыць шматдзетнасцю дваіх дзетак. Шматдзетнасць  гэта колькі? Болей трох - ужо ЗАшмат...)

3) Вашы адносіны да Мужчыны. У чым ягоны глыбінны сэнс і моц?
Партнёр у гетэрасэксуальнай пары?
Грамадства павінна імкнуцца да збліжэння гендэрных роляў.  Да раўнавагі. Часам розныя, але роўныя.
Нашаму грамадству не зашкодзіла б меньш мачызма ў культуры і выхаванні.
І, магчыма, больш “жаноцкасці” мужчынскім ролям – адчувальнасці і эмпатыі.
Сэнс, калі ён ёсць той глыбінны – у падтрымке і імкненні да разумення, у прыняцці адрозненняў…
"What it feels like for a girl"

Girls can wear jeans
And cut their hair short
Wear shirts and boots
'Cause it's OK to be a boy
But for a boy to look like a girl is degrading
'Cause you think that being a girl is degrading

…каб гэтыя адрозненні не разумеліся як слабасць, а як тое, што адметнасць полу і іншая, процілеглая роля... як тое, што дапаўняе, аб'ядноўвае і прычынай маецца.
… прыгадваецца як прыклад такога “сэнсу і моцы”, згаданая ў “Каласах…” Караткевіча, містычная (?!) магчымасць мужчын роду Загорскіх дапамагаць жонцы ў родах у змененым стане. Вось каб падтрымліваць і дзяліцца. А ім – прынімаць і аддаваць прасцей.


4) Вашае стаўленне да вайны. Ці ёсць, на Вашу думку, вышэйшы сэнс у якой-кольвек вайне ці гэта абсалютнае злачынства супраць жыцця?
Фазіль Іскандэр – абхазскі пісьменнік, сцвярджае, што вайна па-абхазску гучыць дакладна як “узаемазабойства”. Астатнія мовы (ці ўсе?) хаваюць сапраўдны сэнс.
Вайна, магчыма, – адзін з вынікаў пералюдненьня, як спосаб барацьбы за рэсурсы, спосаб вырашэння унутраных канфліктаў, выкліканых недахопам рэсураў ці наадварот іх лішкам, спосаб рэгулявання колькасці насельніцтва.
Вайна можа мець і псіхалагічныя прычыны  - прага да ўлады, праяўленне агрэсіі…
Але – не. Не мае. Павінен быць мір і кропка.
Імкненне да розуму і намаганні ў падтрымке балансу маюць вышэйшы сэнс, а не вайна.

5) У чым заключаецца глыбінны сэнс цяжарнасці і родаў у жыцці жанчыны?
Пераасэнсаванне. Пошукі сэнсу. Мяжа. Пачатак. Прыняцце. Прыняцце таго, што жыццё праз цябе ідзе… Прыняцце непазбежнасці... Прыняцце недасканаласці сябе і свету…

6) Ваша стаўленне да прафесійнай самарэалізацыі жанчыны на шкоду сям’і?
Кампраміс і канфлікт…
“Шкода” кім вызначаецца?
Калі “прафесійная самарэылізацыя” знаходзіцца высока ў прыарытэтах і патрэбах жанчыны, то ці не будзе большай шкоды ад адмовы ад сваіх патрэбаў. Выйсце ў пошуках разумнага дэлегіравання і мінімізацыі шкоды ад такога выбару.
Дарэчы, неабходна падвышэнне статуса дзетанараджэння ў грамадстве.

7) Жанчына ў палітыцы: надзея ці недарэчнасць?
Надзея на тое, што су-сьвет стане меньш мужчынацэнтрысцкім. А жанчыны ў палітыцы выкарыстаюць свой статус не на тое, каб стаць лепшай за мужчын ці не горшай, а каб застацца сабой і сваёй мовай пра сваё казаць.

8) Сям’я: пастка ці вышэйшая каштоўнасць? Ці дапушчальна ахвяраваць сям’ёй на карысць “Вышэйшаму каханню”?
Можа быць і тым і другім. Усё залежыць ад таго хто і як яе стварае.
Ахвяра? Перамены, каторыя ці варта стрымліваць? Вынік. “Некаторыя шлюбы створаны для  разводу”.
Традыцыйная сям’я часта бывае менавіта пасткай?!..

9) Вашы рэлігійныя погляды.
Не прымаю цалкам ні адной з існуючых рэлігій. Прызнаю пэўныя элементы і дасягненні.
У пошуках сэнсаў, прычынаў, поглядаў...
Прымаю многія ідэі сікхізма і будзізма.
Не ведаю што такое рэлігія.

10) Ці з’яўляецца для Вас Радзіма і дзяржава каштоўнасцямі?
Вельмі складанае пытанне.
Патрыятызм можа з’яўляцца палітычнай пасткай і асабістым абмежаваннем.
Але “… нам немагчыма пайсці адсюль і пакінуць са смерцю іх”...

11) Ці адчуваеце Вы крызіс сённяшняга тыпу цывілізацыі? У чым, па-вашаму, ён увасабляецца?
Эканоміка – палітыка бесперапыннага росту.
Дэмаграфія – штучная падтрымка пералюдненьня.
Духоўная сфера – традыцыяналізм і прыняцце гатовых звыклых адказаў замест свабоды выбару, пошукаў сэнсу, падтрымкі разумных выбараў...

12) Ці карэктна пытанне: хто лепш – мужчына ці жанчына? Калі карэктна – хто з іх? Чаму?
Відавочна, - не.
У патрыархальных грамадствах, відавочна, - мужчына.

Дарэчы, я бачу ў свайго сына пэўную… не ведаю як сказаць… зайздрасць ці імкненне да магчымасці мець дзяцей, да цяжарнасці. “У мяне ў жывоціку жыве брацік ці сыстрычка”, ці “… кацяняты”, “Хочаш я пакармлю цябе сваім малачком?”
Не хоча даваць веры, што для хлопчыкаў, для мужчын гэта немагчыма. Не пераконваю. Не магу пакуль патлумачыць зразумела мужчынскую ролю.
Узрост? Блізасць да маці пакуль сказваецца?..
Tags: mama (mia)
Subscribe

  • Проект «Празднование Международного дня акушерки 05 мая»

    Святкуйма разам!!!) Оригинал взят у radziny в Проект «Празднование Международного дня акушерки 05 мая» Во время первой…

  • Небанальная повседневность

    ** - Мама, зачем ты включаешь ноутбук? - Я сделала ошибку в работе, хочу исправить. - Мама! Я думал ты никогда не делаешь ошибок?!!... *** 1,5 года…

  • Злость

    Учу себя и детей чувствовать злось, проживать, выражать, в т.ч. с помощью телесных практик. Удовольствие невероятное. Для всех. Актуальная статья.…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments