
Думаю можа быць ці то сняданкам, ці то падвячоркам.
Акрамя таго, што канешна абрадавая страва.
Сёння была прычына варыць яго і як абрадавую страву.
Харошы досвед.
Незвычайна.
Смачна.
Трохі карычневага цукру, але можна наогул не саладзіць, троху солі і таплёнага масла, цынамон. Мушкатовы гарэх.
Ой.
Што за страва такая – кісель
Разам з іншымі абрадавымі стравамі аўсяны кісель (жур) падавалі і на жалобны стол як адну з самых сімвалічных. У адных выпадках памінальная трапеза ім пачыналася, а ў другіх, наадварот, заканчвалася. Вырылі яго і ў дні ўшанавання продкаў на працягу года, у так званыя “радзіцельскія”

Прыгатаванне кісялю было прымеркавана і да шэрагу святочных дзён. Напрыклад, яго варылі напярэдадні Раства Хрыстова, каб “задобрыць” Мароз. Страву ставілі на акно, выносілі да веснічак або вылівалі ў агародзе, пры гэтым прыгаворвалі: “Мароз, Мароз! Хадзі куццю (кісель) есці! Каб ты не марозіў ячмяню, пшаніцы, гароху, чачавіцы, проса, грэчкі і ўсяго, што мне Бог судзіць пасеяць!”
Кісель быў галоўнай сялянскай стравай на працягу Вялікага сямітыднёвага посту. Таму зусім невыпадкова ён мог з’явіцца і на святочным стале на Вялікдзень: “Даволі часта разгаўленне пачыналася не са скаромнай, а з поснай ежы: з аўсянага кісялю, прыгатаванага ў Чысты чацвер”.
Беларусы варылі кісель на Узнясенне, а таксама ў дзень святога Юр’я. У народзе верылі, што разам з парам да Нябёсаў узнясуцца самыя патаемныя думкі і пажаданні людзей. Цікава і тое, што ў дзень пачатку і заканчэння збору аўса абавязкова варылі аўсяны кісель.
Зразумела, што пераважная прымеркаванасць кісялю да абрадаў ушанавання продкаў ставіла яго па-за кантэкстам перш за ўсё радзіннай абраднасці. Лічылася, што кісель на святочным (хрэсьбінным) стале прынясе жывому чалавеку — імянінніку — непрыемнасці, беды, нястачы. У некаторых рэгіёнах да гэтага ставіліся даволі жорстка: лічылі, што гэта можа прывесці нават да смерці нованароджанага.
“Народная газета”, 27.03.09