Weranika (fishtour) wrote,
Weranika
fishtour

26 красавіка


26 красавіка - дзень памяці загінуўшых у радыацыйных аварыях і катастрофах.
...чула, што ў Японіі на помніку ахвярам іх атамнай катастрофы адкрыты спіс ахвяр. Там ёсць і імёны тых, хто загінуў пад час бамбардзіроўкі і ў хуткім часе пасля яе. З іх пачаўся той спіс. Потым туды штогод дадаюць імёны тых, хто жыў у гэтых месцах у той час, калі скінулі тую бомбу, ці нават іх дзяцей. Тых, хто памерлі потым. Дадаюць імёны і тых, каторыя памерлі толькі ў наш час. Нават праз гэтулькі гадоў... 

Калі б у нас быў такі помнік, я б запісала туды імя сваёй мамы, каторай дыягназавалі рак у 88-м, а памерла яна ў 93-м. І імёны бацькоў аднакласнікаў і знаёмых з нашага мястэчка, каторыя памерлі ў той час. Калі спыняешся і прыгадваеш, іх было неяк занадта многа - памерлых ад раку ці проста раптоўнай смерцю ад іншых хвароб. Раптоўнай - у свае каля 40 гадоў. Было вельмі шмат смерці для такога невялікага мястэчка - і з тых, хто ездзіў ТУДЫ і з тых, хто заставаўся дома. 
Магчыма гэты спіс адкрыты і для нас і для тых, хто яшчэ не нарадзіўся...
Tags: Жыцьцё
Subscribe

  • Адным кайзершмаррэнам сыт не будзеш :)

    Збіраю калекцыю арыгінальных сняданкаў. Пасля кайзершмаррэна ( з тварагом ці без) - лепшае адкрыццё і, навата, троху ў тым жа стылі - іспанскі…

  • О жизни после беременности и родов

    Просматриваю накопившиеся за время беременности хорошие советы и понимаю, что они и в жизни после беременности и без беременности очень хороши.…

  • Кісель аўсяны. Аўсяны кісель. Кісель.

    Заўсягды лічыла кісель дысертам. От, не! Сёння дакладна высветліла, што, прынамсі, Аўсяны кісель - не абавязкова дэсерт. Што? Думаю можа быць ці то…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments